На вуліцы яшчэ 2 лютага, зіма не скора ўступіць месца цёплым вясеннім дзянёчкам, але ў нашай бібліятэцы ўжо “распусціліся” цудоўныя кветкі, якія найчасцей сустракаюцца на тэрыторыі нашага края. Дзякуючы выставе малюнкаў “Кветкі роднай старонкі”, якая складаецца з мастацкіх работ удзельнікаў гуртка “Палітра” ДУДА Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” мы зразу адчулі подых вясенняга настрою. Таму, запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу юных мастакоў, якая праходзіць у рамках краязнаўчага праекта “Таленты роднага края”.