21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі – гэты дзень яшчэ адна магчымасць нагадаць пра ўнікальнасць і прыгажосць беларускай мовы, правесці акцыі, літаратурныя і музычныя кампазіцыі, накіраваныя на папулярызацыю роднага слова. У гэты дзень праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, яе вывучэнню і захаванню. 19.02.2026 у 3 класе Радашковіцкай школы №2 бібліятэкары правялі інтэлектуальную гульню “Сябры роднай мовы”. Гульня была накіравана на дэманстрацыю ўдзельнікамі ведаў пра багатства і мілагучнасць роднай мовы. Напачатку, каб падцвердзіць унікальнасць, меладычнасць і прыгажосць беларускай мовы, дзецям прапанавалі параўнаць рускія і беларускія назвы месяцаў. Вучні пагадзіліся, што па-беларуску яны нясуць больш зразумелы інфармацыйны сэнс. Першым раундам гульні стаў конкурс “Перакладчык.” Удзельнікам прапаноўваліся словы на рускай мове, якія неабходна было дакладна перакласці на родную мову і прадэманстраваць веданне лексікі і стылістычных асаблівасцей. У наступным раундзе “Амонімы. Сінонімы.” удзельнікі ва ўменні знаходзіць розныя значэнні аднаго слова і падбіраць словы блізкія па сэнсу, што паказвала багацце моўных адценняў. У трэцім раундзе “Фразеалагізмы ” школьнікі ўспаміналі і тлумачылі значэнні ўстойлівых выразаў, а таксама прыдумвалі сітуацыі для іх выкарыстання. Наступны іспыт – “Расшыфроўка абрэвіятур” Дзецям прапаноўваліся розныя абрэвіятуры, як агульнавядомыя, так і спецыфічныя, каторыя патрабавалася расшыфраваць, каб праверыць веды ў розных абласцях навук. Апошні раунд “Тлумачальны слоўнік” дапамог вызначыць, хто лепш ведае беларускія словы і можа даступна і зразумела растлумачыць іх значэнне. У заканчэнне мерапрыемства кожны вучань назваў сваё любімае слова на беларускай мове. Прапанаваная дзецям гульня паспрыяла павышэнню цікавасці да роднай мовы. Удзельнікі праявілі жаданне ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах , а бібліятэка ў чарговы раз падцвердзіла сваю ролю ў папулярызацыі роднай мовы і культуры.




