Да Міжнароднага Дня роднай мовы (21 лютага)

“Ветлівыя словы роднай мовы” – вусны часопіс.

Для вучняў 3 “В” класа арганізавалі выставу “Беларуская кніга – гэта цікава!”, дзе былі сабраны не толькі мастацкія творы, але і пазнавальная літаратура розных беларускіх аўтараў.

Мерапрыемства праходзіла ў форме вуснага часопіса. На кожнай старонцы змешчаны ветлівыя словы — самыя распаўсюджанныя і часта ўжываемыя: “Добры дзень!”, “Добрай раніцы!”, “Добры вечар!”. Наступная старонка пад загалоўкам “Калі ласка!” і г.д. На кожнай старонцы змешчаны вершы пра адпаведныя ветлівыя словы. Апошняя старонка “Займальная” — там былі змешчаны розныя заданні для вучняў.