18.03.2021 г. “Падарожжа ў свет цікавых кніг”.
Для вучняў 3 “А” класа было арганізавана мерапрыемства “Падарожжа ў свет цікавых кніг”. Праводзілася яно на беларускай мове з мэтай папулярызацыі беларускіх аўтараў і іх творчасці сярод чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
З гэтай жа мэтай была падрыхтавана і выстава-прапанова “Беларускія кнігі для вас, хлопчыкі і дзяўчынкі”, што спрыяла магчымасці візуальна пазнаёміцца з выданнямі розных пісьменнікаў.
У ходзе мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў, вытрымкі з апавяданняў, якія маюць павучальны характар, прысутнічалі і гульнёвыя моманты, патрэбна было адгадаць загадкі, растлумачыць народныя прыказкі і прымаўкі.

0



