20.05.2026  адбыўся  семінар «Традыцыйныя і  інавацыйныя метады краязнаўчай работы ў бібліятэцы».  Прафесійная сустрэча сабрала бібліятэкараў  з усяго раёна, каб абмеркаваць, як захаваць гістарычную памяць і зрабіць краязнаўства цікавым для сучаснага чытача. Галоўнай пляцоўкай для абмену вопытам былі абраны Радашковічы і гэта невыпадкова. Краязнаўчая  дзейнасць нашай бібліятэкі – гэта яркі прыклад таго, як традыцыйныя метады работы могуць перарастаць у цікавыя праекты. Пачаткам мерапрыемства стала экскурсія па пасёлку, якую правяла наш бібліятэкар,   Нядвецкая Алена Леанідаўна, для ўдзельнікаў семінара. Радашковічы паўсталі перад гасцямі не проста, як геаграфічны пункт, а як жывая гісторыя. Бібліятэкары змаглі ўласна ацаніць прафесіяналізм экскурсавода, які валодае багатым факталагічным матэрыялам і майстэрствам слова. Падчас тэарэтычнай часткі  семінара Алена Леанідаўна прадставіла  калегам падрабязную справаздачу аб сваёй шматграннай рабоце. Асаблівая ўвага была надзелена інавацыйным формам працы, сярод якіх правядзенне экскурсій,  ўнікальных сустрэч і арганізацыя выстаў мастацкіх работ мясцовых мастакоў і народных умельцаў. Удзельнікі семінара адзначылі, што вопыт Радашковіцкай бібліятэкі з’яўляецца каштоўным для ўсёй бібліятэчнай сеткі раёна.